НОУ "КВАНТ"

Навуковае таварыства «Квант»

Навуковае таварыства навучэнцаў утварылася ў 2007 годзе. Яго станаўленне было працяглым і да сучаснага выгляду яно прыйшло не адразу. Тым не менш, навуковае таварыства заўсёды аб’ядноўвала таленавітых, адораных вучняў, якія цікавяцца навукай і знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку. Слоганам нашага таварыства з’яўляецца дэвіз: “Думай! Даследуй! Стварай!” Імкненне да навуковага погляду на навакольны свет з’яўляецца адметнай рысай членаў таварыства, якія на працягу шэрагу гадоў паспяхова выступаюць на алімпіядах, турнірах і конкурсах даследчага характару рознага ўзроўню.

Таварыства складаецца з трох аддзяленняў: прыродазнаўча-матэматычнага, грамадска-гуманітарнага і аддзялення пачатковых класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі таварыства працуць над выбранай тэмай даследавання, асвойваюць метады работы з інфармацыяй, выказваюць гіпотэзы, праводзяць эксперыменты. Кіруюць гэтым працэсам вопытныя настаўнікі, і трэба адзначыць, што праца навуковага таварыства не была б эфектыўнай без захопленых, творча працуючых педагогаў.

У распрацаваных праектах члены журы пастаянна адзначаюць практычную скіраванасць, актуальнасць выбраных тэм, станоўчыя вынікі даследавання, аналіз і абагульненне матэрыялу, лагічнасць і паслядоўнасць выкладання, вялікую колькасць прапрацаваных крыніц для напісання работ даследчага характару. У выніку шматлікія работы адзначаны дыпломамі на раённых і абласных этапах даследчых конкурсаў.

свернуть

СТАТУТ навуковага таварыства навучэнцаў «Квант»

СТАТУТ
навуковага таварыства
навучэнцаў «Квант»


I. Агульныя палажэнні
Навуковае таварыства навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава» (далей – таварыства) ствараецца загадам дырэктара з мэтай арганізацыі дадатковай працы з навучэнцамі, высокаматываванымі на вучобу.
Таварыства – гэта добраахвотнае, некамерцыйнае, навуковае, непалітычнае фарміраванне творчай моладзі, якая імкнецца ўдасканальваць свае веды ў галіне навукі, набываць уменні і навыкі навукова-даследчай дзейнасці пад кіраўніцтвам педагогаў і іншых спецыялістаў.
Таварыства з’яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі без стварэння юрыдычнай асобы. Таварыства мае сваю назву, эмблему, дэвіз.
У сваёй дзейнасці кіруецца дадзеным Статутам, прынятым ва ўстаноўленым парадку, заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі, распарадчымі і інструктыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага раённага выканаўчага камітэта. Змены і дадаткі ў Статут таварыства ўносяцца ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
II. Мэты і задачы таварыства
Мэтай дзейнасці таварыства з’яўляецца фарміраванне і развіццё сярод навучэнцаў Даўгінаўскай сярэдняй школы імя У.І.Слабодчыкава навыкаў даследчай дзейнасці.
Задачы таварыства:
фарміраванне інтарэсаў, схільнасцяў навучэнцаў да навукова-даследчай
дзейнасці;
фарміраванне сістэмы навуковых поглядаў навучэнцаў;
развіццё пазнавальнай актыўнасці, інтэлектуальных і творчых здольнасцяў;
стварэнне ўмоў, якія спрыяюць павышэнню ўзроўня адукаванасці
навучэнцаў;
прапаганда навуковых ведаў сярод навучэнцаў і насельніцтва;
развіццё навыкаў публічных выступленняў.
ІІІ. Прынцыпы, змест і формы працы
Асноўнымі прынцыпамі працы таварыства з’яўляюцца: добраахвотнасць удзелу ў рабоце таварыства;
ініцыятыўны ўнёсак у агульную справу;
творчы падыход да работы.
Змест работы таварыства вызначаецца рашэннем Агульнага сходу ў найболей актуальных напрамках тых ці іншых галін навукі і тэхнікі.
Таварыства арганізоўвае сваю дзейнасць у форме: індывідуальнай навукова-даследчай, практычнай работы навучэнцаў пад кіраўніцтвам спецыялістаў на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава»; калектыўнай працы творчых груп навучэнцаў і творчай моладзі пад кіраўніцтвам спецыялістаў па вызначаных праблемах;
выязных навукова-даследчых экспедыцый, профільных лагераў;
навукова-практычных канферэнцый, злётаў і конкурсаў работ даследчага характару;
іншых формаў дзейнасці, не забароненых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
IV. Членства ў таварыстве, правы і абавязкі членаў
Членамі таварыства з’яўляюцца:
навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі «Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава», якія выявілі жаданне працаваць у аб’яднанні і праяўляюць схільнасць і цікавасць да навуковай творчасці;
настаўнікі, іншыя асобы, якія прызнаюць Статут таварыства.
Члены таварыства абавязаны:
удзельнічаць у рабоце таварыства, конкурсах работ даследчага характару, самастойна паглыбляць веды ў выбранай галіне навукі;
выконваць патрабаванні дадзенага Статуту, выконваць рашэнні сходаў
і кіраўнічых органаў;
актыўна садзейнічаць рэалізацыі мэт і задач таварыства, прапагандаваць дасягненні айчыннай навукі;
даваць справаздачу па выніках сваёй работы ў таварыстве.
Члены таварыства маюць права:
быць абранымі ў Савет таварыства;
прымаць удзел у рабоце адначасова некалькіх аддзяленняў;
уносіць прапановы па любых пытаннях дзейнасці, якая ажыццяўляецца таварыствам;
удзельнічаць у працы профільных летніх лагераў і экспедыцый;
удзельнічаць у конкурсах работ даследчага характару, злётах;
добраахвотна і бесперашкодна выйсці з членаў таварыства, а ў выпадку прымусовага выключэння абскардзіць гэта рашэнне на Агульным сходзе;
за актыўную працу і дасягнутыя творчыя поспехі члены таварыства могуць быць прадстаўлены да ўзнагароджання граматамі, пасведчаннямі, пахвальнымі лістамі таварыства, грашовымі прэміямі і стыпендыямі, а таксама заахвочаны пуцёўкамі ў профільныя летнія лагеры, турыстычныя
паездкі і г. д.
V. Структура і арганізацыя працы
Арганізацыйную структуру таварыства складаюць Агульны сход таварыства, Савет таварыства, аддзяленні.
Агульны Сход з’яўляецца вышэйшым органам кіравання таварыства.
Агульны сход збіраецца адзін раз на год. На Агульным сходзе таварыства
рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў і з’яўляюцца абавязковымі
для выканання ўсімі членамі таварыства.
У перапынках паміж пасяджэннямі Агульнага сходу таварыства работай
кіруе Савет таварыства, які збіраецца па меры неабходнасці, але не радзей
за адзін раз у чвэрць.
Членамі Савета таварыства з’яўляюцца:
педагогі – куратары аддзяленняў;
навучэнцы – сакратары аддзяленняў.
Для курыравання работы таварыства з ліку педагогаў школы загадам
дырэктара прызначаецца кіраўнік таварыства.
Кіраўнік таварыства аказвае дапамогу ў рабоце Агульнага сходу навучэнцаў,
садзейнічае правядзенню пасяджэнняў Савета таварыства, удзельнічае
ў пасяджэннях аддзяленняў.
На пасяджэннях аддзяленняў таварыства разглядаюцца тэмы даследчых
праектаў, а таксама заслухоўваюцца справаздачы пра выніках работы членаў
таварыства.
VI. Матэрыяльная база і фінансаванне
Памяшканні для работы таварыства прадстаўляюцца Дзяржаўнай установай
адукацыі «Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава», якая, па
меры магчымасці, забяспечвае неабходным абсталяваннем, матэрыялам,
інвентаром.
Работа аддзяленняў, Савета таварыства і Агульнага сходу ўлічваецца
ў журнале, дзе ўказваюцца звесткі пра яго членаў, змест, рэжым працы.
Журнал запаўняецца кіраўніком таварыства, які адказвае за яго захаванасць.
Адначасова вядуцца пратаколы Агульнага сходу, Савета таварыства.
Фінансавае забеспячэнне таварыства ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў мясцовага бюджэту, вылучаных на ўтрыманне адукацыі;
пазабюджэтных крыніц фінансавання;
паступленняў ад правядзення ў парадку, устаноўленым заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з мэтай таварыства, лекцый, майстаркласаў, навучальных семінараў і іншых мерапрыемстваў;
спонсарскай дапамогі юрыдычных і фізічных асобаў;
паступленняў за выкананне творчай прадукцыі ад арганізацый, дзейнасць
якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
крэдытаў, атрыманых ва ўстаноўленым парадку;
паступлення ад выдавецкай і інфармацыйнай дзейнасці;
прыбыткаў ад іншай дзейнасці і з іншых крыніц, не забароненых дзеючым
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Вышэйпералічаныя сродкі паступаюць на разліковы рахунак арганізацыізаснавальніка. Сродкі могуць выкарыстоўвацца толькі для ўмацавання
і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэння якасці выкладання,
матэрыяльнага заахвочвання спецыялістаў і членаў таварыства,
стымулявання прагрэсіўных формаў навучання і выхавання, выканання
статутнай мэты і задач таварыства.
Прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якія не супярэчаць
дадзенаму Статуту, заканадаўству Рэспублікі Беларусь, павінны
выкарыстоўвацца толькі для дасягнення статутных мэт і задач таварыства.
VII. Рэарганізацыя і ліквідацыя
Рэарганізацыя таварыства ажыццяўляецца па рашэнні Агульнага сходу
таварыства, прынятаму не меней 2/3 галасоў яго членаў.
Таварыства можа быць ліквідавана:
па рашэнні кіраўніцтва арганізацыі-заснавальніка;
пры ліквідацыі арганізацыі-заснавальніка;
па рашэнні Агульнага сходу таварыства, прынятым не меней 2/3 галасоў яго
членаў;
па рашэнні суда на падставе дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь

свернуть

План-каляндар мерапрыемстваў навуковага таварыства навучэнцаў "Квант" на 2024 / 2025 навучальны год

СТАТУТ
навуковага таварыства
навучэнцаў «Квант»


I. Агульныя палажэнні
Навуковае таварыства навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі
«Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава» (далей – таварыства)
ствараецца загадам дырэктара з мэтай арганізацыі дадатковай працы
з навучэнцамі, высокаматываванымі на вучобу.
Таварыства – гэта добраахвотнае, некамерцыйнае, навуковае, непалітычнае
фарміраванне творчай моладзі, якая імкнецца ўдасканальваць свае веды
ў галіне навукі, набываць уменні і навыкі навукова-даследчай дзейнасці
пад кіраўніцтвам педагогаў і іншых спецыялістаў.
Таварыства з’яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі
без стварэння юрыдычнай асобы.
Таварыства мае сваю назву, эмблему, дэвіз.
У сваёй дзейнасці кіруецца дадзеным Статутам, прынятым ва ўстаноўленым
парадку, заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі,
распарадчымі і інструктыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага
раённага выканаўчага камітэта.
Змены і дадаткі ў Статут таварыства ўносяцца ў парадку, устаноўленым
дзеючым заканадаўствам.
II. Мэты і задачы таварыства
Мэтай дзейнасці таварыства з’яўляецца фарміраванне і развіццё сярод
навучэнцаў Даўгінаўскай сярэдняй школы імя У.І.Слабодчыкава навыкаў
даследчай дзейнасці.
Задачы таварыства:
фарміраванне інтарэсаў, схільнасцяў навучэнцаў да навукова-даследчай
дзейнасці;
фарміраванне сістэмы навуковых поглядаў навучэнцаў;
развіццё пазнавальнай актыўнасці, інтэлектуальных і творчых здольнасцяў;
стварэнне ўмоў, якія спрыяюць павышэнню ўзроўня адукаванасці
навучэнцаў;
прапаганда навуковых ведаў сярод навучэнцаў і насельніцтва;
развіццё навыкаў публічных выступленняў.
ІІІ. Прынцыпы, змест і формы працы
Асноўнымі прынцыпамі працы таварыства з’яўляюцца:
добраахвотнасць удзелу ў рабоце таварыства;
ініцыятыўны ўнёсак у агульную справу;
творчы падыход да работы.
Змест работы таварыства вызначаецца рашэннем Агульнага сходу
ў найболей актуальных напрамках тых ці іншых галін навукі і тэхнікі.
Таварыства арганізоўвае сваю дзейнасць у форме:
індывідуальнай навукова-даследчай, практычнай работы навучэнцаў
пад кіраўніцтвам спецыялістаў на базе Дзяржаўнай установы адукацыі
«Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава»;
калектыўнай працы творчых груп навучэнцаў і творчай моладзі пад
кіраўніцтвам спецыялістаў па вызначаных праблемах;
выязных навукова-даследчых экспедыцый, профільных лагераў;
навукова-практычных канферэнцый, злётаў і конкурсаў работ даследчага
характару;
іншых формаў дзейнасці, не забароненых дзеючым заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
IV. Членства ў таварыстве, правы і абавязкі членаў
Членамі таварыства з’яўляюцца:
навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі «Даўгінаўская сярэдняя школа
імя У.І.Слабодчыкава», якія выявілі жаданне працаваць у аб’яднанні
і праяўляюць схільнасць і цікавасць да навуковай творчасці;
настаўнікі, іншыя асобы, якія прызнаюць Статут таварыства.
Члены таварыства абавязаны:
удзельнічаць у рабоце таварыства, конкурсах работ даследчага характару,
самастойна паглыбляць веды ў выбранай галіне навукі;
выконваць патрабаванні дадзенага Статуту, выконваць рашэнні сходаў
і кіраўнічых органаў;
актыўна садзейнічаць рэалізацыі мэт і задач таварыства, прапагандаваць
дасягненні айчыннай навукі;
даваць справаздачу па выніках сваёй работы ў таварыстве.
Члены таварыства маюць права:
быць абранымі ў Савет таварыства;
прымаць удзел у рабоце адначасова некалькіх аддзяленняў;
уносіць прапановы па любых пытаннях дзейнасці, якая ажыццяўляецца
таварыствам;
удзельнічаць у працы профільных летніх лагераў і экспедыцый;
удзельнічаць у конкурсах работ даследчага характару, злётах;
добраахвотна і бесперашкодна выйсці з членаў таварыства, а ў выпадку
прымусовага выключэння абскардзіць гэта рашэнне на Агульным сходзе;
за актыўную працу і дасягнутыя творчыя поспехі члены таварыства могуць
быць прадстаўлены да ўзнагароджання граматамі, пасведчаннямі,
пахвальнымі лістамі таварыства, грашовымі прэміямі і стыпендыямі,
а таксама заахвочаны пуцёўкамі ў профільныя летнія лагеры, турыстычныя
паездкі і г. д.
V. Структура і арганізацыя працы
Арганізацыйную структуру таварыства складаюць Агульны сход
таварыства, Савет таварыства, аддзяленні.
Агульны Сход з’яўляецца вышэйшым органам кіравання таварыства.
Агульны сход збіраецца адзін раз на год. На Агульным сходзе таварыства
рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў і з’яўляюцца абавязковымі
для выканання ўсімі членамі таварыства.
У перапынках паміж пасяджэннямі Агульнага сходу таварыства работай
кіруе Савет таварыства, які збіраецца па меры неабходнасці, але не радзей
за адзін раз у чвэрць.
Членамі Савета таварыства з’яўляюцца:
педагогі – куратары аддзяленняў;
навучэнцы – сакратары аддзяленняў.
Для курыравання работы таварыства з ліку педагогаў школы загадам
дырэктара прызначаецца кіраўнік таварыства.
Кіраўнік таварыства аказвае дапамогу ў рабоце Агульнага сходу навучэнцаў,
садзейнічае правядзенню пасяджэнняў Савета таварыства, удзельнічае
ў пасяджэннях аддзяленняў.
На пасяджэннях аддзяленняў таварыства разглядаюцца тэмы даследчых
праектаў, а таксама заслухоўваюцца справаздачы пра выніках работы членаў
таварыства.
VI. Матэрыяльная база і фінансаванне
Памяшканні для работы таварыства прадстаўляюцца Дзяржаўнай установай
адукацыі «Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава», якая, па
меры магчымасці, забяспечвае неабходным абсталяваннем, матэрыялам,
інвентаром.
Работа аддзяленняў, Савета таварыства і Агульнага сходу ўлічваецца
ў журнале, дзе ўказваюцца звесткі пра яго членаў, змест, рэжым працы.
Журнал запаўняецца кіраўніком таварыства, які адказвае за яго захаванасць.
Адначасова вядуцца пратаколы Агульнага сходу, Савета таварыства.
Фінансавае забеспячэнне таварыства ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў мясцовага бюджэту, вылучаных на ўтрыманне адукацыі;
пазабюджэтных крыніц фінансавання;
паступленняў ад правядзення ў парадку, устаноўленым заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з мэтай таварыства, лекцый, майстаркласаў, навучальных семінараў і іншых мерапрыемстваў;
спонсарскай дапамогі юрыдычных і фізічных асобаў;
паступленняў за выкананне творчай прадукцыі ад арганізацый, дзейнасць
якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
крэдытаў, атрыманых ва ўстаноўленым парадку;
паступлення ад выдавецкай і інфармацыйнай дзейнасці;
прыбыткаў ад іншай дзейнасці і з іншых крыніц, не забароненых дзеючым
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Вышэйпералічаныя сродкі паступаюць на разліковы рахунак арганізацыізаснавальніка. Сродкі могуць выкарыстоўвацца толькі для ўмацавання
і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэння якасці выкладання,
матэрыяльнага заахвочвання спецыялістаў і членаў таварыства,
стымулявання прагрэсіўных формаў навучання і выхавання, выканання
статутнай мэты і задач таварыства.
Прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якія не супярэчаць
дадзенаму Статуту, заканадаўству Рэспублікі Беларусь, павінны
выкарыстоўвацца толькі для дасягнення статутных мэт і задач таварыства.
VII. Рэарганізацыя і ліквідацыя
Рэарганізацыя таварыства ажыццяўляецца па рашэнні Агульнага сходу
таварыства, прынятаму не меней 2/3 галасоў яго членаў.
Таварыства можа быць ліквідавана:
па рашэнні кіраўніцтва арганізацыі-заснавальніка;
пры ліквідацыі арганізацыі-заснавальніка;
па рашэнні Агульнага сходу таварыства, прынятым не меней 2/3 галасоў яго
членаў;
па рашэнні суда на падставе дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь

свернуть

Эмблема КВАНТА

Стуктура Навуковага таварыства вучняў “Квант” Даўгінаўскай сярэдняй школы імя У.І.Слабодчыкава

Аналіз работы навуковага таварыства вучняў “Квант” за 2022/2023 навучальны год

Аналіз работы

навуковага таварыства вучняў “Квант”

за 2022/2023 навучальны год

 

Навуковае таварыства ажыццяўляла сваю дзейнасць у адпаведнасці са статутам. Кіраўнік таварыства курыраваў гэту дзейнасць. Работа вялася ў трох секцыях: прыродазнаўча-матэматычнай, грамадска-гуманітарнай і секцыі пачатковай школы. На пачатку навучальнага года былі вызначаны вучні для работы ў таварыстве, абраны імі тэмы даследчых работ. Псіхалагічную дыягностыку з вучнямі правяла школьны псіхолаг Бяльковіч А.М., а на бібліятэчным уроку члены таварыства вучыліся працаваць з каталогам, навуковай літаратурай, пісаць навуковыя рэфераты. На працягу года кіраўнік таварыства Малашэвіч У.Л. праводзіў з вучнямі кансультацыі па пытаннях даследчай дзейнасці, па спосабах яе афармлення і абароны даследчай работы. Настаўнікі-філолагі на занятках па рыторыцы развівалі прамоўніцкія ўменні вучняў.

На раённы этап былі прадстаўлены наступныя работы.

1). “Петля Мёбиуса, или о чём нам расскажет пластик”, вучэбны прадмет “Біялогія”, вучаніца 10 класа Бяльковіч Лізавета, кіраўнік Шышла Т. В. (Дыплом раённага конкурсу работ даследчага характару, работа прапанавана для ўдзелу ў абласным конкурсе работ даследчага характару);

2) “Мнагаступенчатая ракета”, вучэбны прадмет “Фізіка”, вучні 9 класа Валько Вячаслаў і Татаржын Вікторыя, кіраўнік Малашэвіч У.Л. (Дыплом раённага конкурсу работ даследчага характару, работа прапанавана для ўдзелу ў абласным конкурсе работ даследчага характару);

3) “Магия чисел”, вучэбны прадмет “Матэматыка”, вучань 6 класа Сакалоўскі Іван, Малашэвіч У.Л. (Пахвальны ліст раённага конкурсу работ даследчага характару).

4). “Жыві, крынічанька, жыві!”, вучэбны прадмет “Чалавек і свет”, вучаніца 4 класа Дзядзела Аліна, кіраўнік Навуменка Г.І. (Сертыфікат  раённага фестывалю работ даследчага характару “Я даследчык”).

5) “Тайны школьнага акварыума”, вучэбны прадмет “Чалавек і свет”, вучаніца 4 класа Язневіч Марыіта, кіраўнік Навуменка Г.І. (Сертыфікат  раённага фестывалю работ даследчага характару “Я даследчык”).

6) “Сакрэты калыханкі”, вучэбны прадмет “Чалавек і свет”, вучаніца 3 класа Цымбал Дарына, кіраўнік Седая І.К. (Сертыфікат фестывалю работ даследчага характару “Я даследчык” ).

Нягледзечы на тое, што мінулы год быў даволі паспяховым па выніковасці дзейнасці таварыства, трэба адзначыць, што адбылося скарачэнне яго складу. Таму ў бягучым годзе неабходна пашырыць і колькасць навучэнцаў, якія будуць удзельнічаць у правядзенні даследаванняў, і тэматыку даследаванняў.

 

31.05.2023

 

Кіраўнік навуковага

таварыства вучняў “Квант”                                      У.Л. Малашэвіч

 

 

свернуть

Загад НТВ

ПАЛАЖЭННЕ аб канферэнцыі работ даследчага характару

ФОТАРЭПАРТАЖЫ

“Квант” даследуе, вынаходзіць, творыць

“Квант” даследуе, вынаходзіць, творыць

 

У цяперашні час, час імклівага развіцця новых тэхналогій, рэзка ўзраслі запатрабаванні грамадства ў людзях, якія валодаюць нестандартным мысленнем, якія ўмеюць ставіць і вырашаць новыя задачы. Школьная адукацыя аператыўна  рэагуе на  гэтыя змяненні і дае вучням не толькі трывалыя веды, але  і актыўна выхоўвае ў іх імкненне да творчасці, жаданне і ўменне праводзіць уласныя даследаванні і рабіць свае, няхай яшчэ невялікія, адкрыцці.

 У нашай школе пастаянна знаходзілася дастаткова здольных і неабыякавых вучняў, якія паспяхова баранілі гонар школы на алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях рознага ўзроўню, таму лагічным працягам стала стварэнне ў рамках дзяржаўнай праграмы “Молодые таланты Беларуси” ў 2007 годзе Навуковага таварыства вучняў “Квант”. Навуковае таварыства аб’яднала вучняў Даўгінаўскай СШ, якія зацікаўлены ў павышэнні свайго інтэлектуальнага ўзроўню, імкнуцца да паглыблення ведаў па асобных прадметах і правядзення навуковага пошуку.  Актыўна падтрымала і заахвоціла дзейнасць таварыства новы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Зубель Т. Ф. Пры ўступленні ў НТВ (навуковае таварыства вучняў) улічваюцца рэкамендацыі школьнага псіхолага Яноўскай Н. М., прапановы настаўнікаў-прадметнікаў, а самае галоўнае, – жаданне саміх вучняў. У цяперашні час у школе працуюць два аддзяленні: прыродазнаўча-матэматычнае і грамадска-гуманітарнае. Двое вучняў нашай школы прымаюць удзел у рабоце раённага навуковага таварыства, якое функцыянуе пры Вілейскім інтэлектуальна-адукацыйным цэнтры. На працягу вучэбнага года ўдзельнікі таварыства працуць над выбранай тэмай даследавання, асвойваюць метады работы з інфармацыяй, выказваюць гіпотэзы, праводзяць эксперыменты. Кіруюць гэтым працэсам вопытныя настаўнікі. І трэба адзначыць, што праца НТВ не была б эфектыўнай без захопленых, творча працуючых педагогаў – С. І. Ляпуновай, Н. П. Пташнік, І. С. Сяліцкай, В. В. Малашэвіч, В. Я. Ляшковіч, М. Т. Асаенка.  Вынікам становяцца навуковыя работы, якія абараняюцца спачатку на школьнай канферэнцыі, а лепшыя работы – на  раённай канферэнцыі.

Сёлета НТВ “Квант” прыняло ўдзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў з работамі “Вывучэнне экраннага эфекту” па фізіцы (аўтары Зяновіч Павел і Анішкевіч Вадзім), “Рашэнне матэматычных задач з выкарыстаннем розных сістэм лічэння” па матэматыцы (аўтары Малашэвіч Надзея і Ляшковіч Кацярына),  “Ономастика. Значение антропонимов” па рускай мове (аўтары Манулік Анастасія, Асаенка Ганна, Леберт Вольга). Работы па фізіцы і рускай мове былі адзначаны ганаровымі лістамі.

У новым навучальным годзе НТВ “Квант” расшырылася за кошт далучэння вучняў пачатковых класаў. Таварыства развіваецца, ставіць новыя задачы і глядзіць з аптымізмам наперад.

Кіраўнік навуковага таварыства вучняў

 “Квант” Даўгінаўскай АСШ

У. Л. Малашэвіч

 

На здымку: удзельнікі школьнай навукова-практычнай канферэнцыі

Фота аўтара.

 

Літаратура

  1. Статут Навуковага таварыства вучняў
  2. Работа научного общества учащихся Интеллектуал НАРОДНАЯ АСВЕТА 6'2006
свернуть

СМІ

Выніковасць

ПРАТАКОЛ агульнага сходу навуковага таварыства вучняў “Квант”