Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Вилейского райисполкома
Государственное учреждение образования
«Долгиновская средняя школа имени В.И.Слободчикова»
У 2022/2023 навучальным годзе працягвала работу навуковае таварыства вучняў “Квант” (23 вучні).
Прыняты ўдзел у раённым фестывалі даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Я – даследчык” (Дзядзела Аліна, ІІІ клас, настаўнік Навуменка Г.І.). Праца вучаніцы і педагога адзначана пасведчаннем удзельніка.
У школьным конкурсе работ даследчага характару прынялі ўдзел 10 навучэнцаў V-ІX класаў з 8 работамі. На раённым этапе конкурсу дыпломамі адзначаны даследаванні ў секцыі “Філалогія” (Сакалоўскі Іван, V клас, настаўнік Зубель Т.Ф.), у секцыі “Гісторыя, краязнаўства” (Сакалоўскі Антон, VІІ клас, настаўнік Зубель Т.Ф.), пахвальнымі лістамі – работы па фізіцы (Тупіга Уладзіслаў, Аксючыц Ілья, IX клас, настаўнік Малашэвіч У.Л.), па беларускай мове (Макарэвіч Валерыя, VІІІ клас, настаўнік Малашэвіч В.В.). Пасведчанне ўдзельніка атрымаў вучань VІІ класа Бяльковіч Сцяпан у секцыі “Гісторыя, краязнаўства” (настаўнік Бяльковіч А.М.).
У першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 146 навучэнцаў, у другім – 14 па пяці вучэбных прадметах.
Падчас другога этапу рэспубліканскай алімпіяды найлепшыя вынікі паказалі навучэнка IX класа Грыневіч Злата па біялогіі – 4 месца, навучэнка VІІІ класа Татаржын Вікторыя па астраноміі – 4 месца, навучэнец VІІІ класа Валько Вячаслаў па матэматыцы – 5 месца, навучэнка XI класа Сяліцкая Ганна па беларускай мове і літаратуры – 5 месца, навучэнец X класа Уласень Арсеній па геаграфіі – 5 месца, навучэнка XІ класа Рошчына Аліна па англійскай мове – 5 месца.
Для параўнання: у 2017/2018 навучальным годзе – 1 дыплом раённага этапу, у 2018/2019 навучальным годзе – 2 дыпломы раённага этапу.
Упершыню за апошнія тры гады прадстаўлены ўдзельнікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, астраноміі і грамадазнаўстве.
На працягу навучальнага года вялася падрыхтоўка да раённай дыягнастычнай алімпіяды (15 навучэнцаў па шасці вучэбных прадметах). Удзел у алімпіядзе прынялі 15 чалавек. Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны Сакалоўскі Іван, V клас, па матэматыцы (настаўнік Малашэвіч У.Л.), ІІІ ступені – Дзядела Аліна, ІІІ клас, па інтэлектуальным марафоне (настаўнік Навуменка Г.І.), Сакалоўскі Антон, VIІ клас, па беларускай мове і літаратуры (настаўнік Малашэвіч В.В.), Бяльковіч Лізавета, IX клас, па гісторыі (настаўнік Пташнік Н.П.).
У 2021/2022 навучальным годзе навучэнцы VIІІ і X класаў прынялі ўдзел у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай і рускай мовах, матэматыцы і геаграфіі. Па яе выніках атрыманы тры дыпломы па беларускай мове і літаратуры: І ступені – Сакалоўскі Антон, VIІ клас, ІІ ступені – Макарэвіч Валерыя, VIІІ клас, ІІІ ступені – Лазоўская Ангеліна, X клас.
Работа па падрыхтоўцы ўдзельнiкаў алiмпiяды праводзілася на працягу навучальнага года. Арганізаваны заняткі профільных груп X і XІ класаў па рускай мове, біялогіі, хіміі, індывідуальныя заняткі па вучэбных прадметах ў канікулярны час. Распрацаваны індывідуальныя праграмы самастойнай работы навучэнцаў па падрыхтоўцы да ўдзелу ў прадметных алімпіядах, арганізаваны факультатыўныя заняткі, псіхалагічнае суправаджэнне высокаматываваных навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, удзел дзяцей у інтэлектуальных выпрабаваннях асацыяцыі “Конкурс”, у дыстанцыйных і Інтэрнэт-алімпіядах.
Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у конкурсах:
У школе арганізавана работа атрадаў ЮІР і КЮВП. Удзельнікі КЮВП актыўна прымаюць удзел у злётах юных ратавальнікаў-пажарных. Сёмы год запар установа адукацыі прымае ўдзел у абласным палявым лагеры “Юны ратавальнік” і злёце Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. У чэрвені 2022 года вучні годна прайшлі ўсе конкурсныя выпрабаванні і занялі шостае месца з 24 раёнаў Мінскай вобласці.
Штогод вучні ўстановы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел у раённай спартакіядзе. У 2020/2021 навучальным годзе вынік удзелу – першае месца ў групе В (2020/2021 – IV месца, 2019/2020 – ІІ месца, на працягу папярэдніх пяці год – І месца). Паспяховым з’яўляецца ўдзел школьных спартсменаў не толькі ў раённых, але і ў занальных і абласных спаборніцтвах. Упершыню за некалькі гадоў маецца перамога ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па летнім мнагабортве “Здароўе” (Кратовіч Паліна, 2 месца, V клас). Найбольш паспяховыя спартсмены школы, якія праявілі сябе ў розных відах, – гэта Анкуда Арцём, Ільіч Міраслава, Кратовіч Паліна, Грыневіч Злата, Цауна Антон, Стаброўская Ірына, Бяльковіч Сцяпан, Пахомчык Дзіяна і іншыя.
Работа са здольнымі вучнямі знаходзілася ў цэнтры ўвагі педагогаў школы. Працягвала работу навуковае таварыства вучняў “Квант” (28 вучняў).
У школьным конкурсе работ даследчага характару (завочны фармат) прынялі ўдзел 7 вучняў 5-9 класаў і 3 вучні агракласа.
Прыродазнаўча-матэматычная секцыя прадставіла 5 работ, грамадска-гуманітарная секцыя – 2 работы, секцыя пачатковай школы – 2 работы.
Работы членаў таварыства маюць практычную накіраванасць, вызначаюцца актуальнасцю выбраных тэм, спробамі юных даследчыкаў да даследвання, аналізу і абагульнення матэрыялу, вылучаюцца лагічнасцю і паслядоўнасцю выкладання, вялікай колькасцю прапрацаваных крыніц для напісання работ даследчага характару.
На раённы фестываль для малодшых школьнікаў “Я –даследчык” былі пададзены 2 заяўкі. Работы вучняў Сакалоўскага Івана “Вырошчваем крышталь” (кіраўнік Мурашка А.В.) і Татаржына Максіма “Як злавіць воблака” (кіраўнік Седая І.К.) прайшлі адборачны тур, прынялі ўдзел у раённым фестывалі даследчых работ і былі адзначаны дыпломамі.
Дастаткова ўвагі даследчай рабоце ў мінулым навучальным годзе ўдзялілі педагогі Асаенка М.Т., Ільіч А.У., Малашэвіч У.Л., Малашэвіч В.В., Мурашка А.В., Седая І.К., Хасяневіч М.І., Шышла Т.В. У наступным годзе больш увагі на значнасць вучнёўскіх даследаванняў неабходна звярнуць педагогам Бяльковіч А.М., Віркоўскай А.В., Гапановіч В.Г., Машынскаму К.Р., Навуменка Г.І., Пташнік Н.П., Тупіцынай Г.В.
Штогод вучні ўстановы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел у раённай спартакіядзе. У 2019/2020 навучальным годзе вынік удзелу – другое месца ў групе В. Паспяховым з'яўляецца ўдзел школьных спартсменаў не толькі ў раённых, але і ў занальных і абласных спаборніцтвах. Найбольш паспяховыя спартсмены школы, якія праявілі сябе ў розных відах, – гэта Мароз Аляксей, Матусевіч Дзіяна, Надольская Вераніка, Анкуда Арцём, Гайбута Вікторыя, Каросцік Дзмітрый, Грыневіч Злата, Цауна Антон, Стаброўская Ірына, Бяльковіч Сцяпан, Пахомчык Дзіяна і іншыя.
Кожны з педагогаў дадатковай адукацыі стараўся стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцей дзяцей. Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у конкурсах: раённы конкурс тэхнічнай творчасці “Думаем.Творым. Вынаходзім” (Каросцік Дзмітрый і Ермаковіч Пётр, Дыпломы ІІ і ІІІ ступені), конкурс малюнкаў “Говорим здоровью – Да!” (Дыпломам узнагароджана Грыневіч Злата); абласны этап конкурсу “Крылатая пехота” (Дыплом III ступені Каросцік Дзмітрый), раённы этап (Дыпломы Пратасевіч Сафія і Тарасава Юлія); агляд-конкурс мастацкай творчасці “Для цябе, мая Вілейка, для цябе, мая зямля” (Дыпломамі ўзнагароджаны ўсе ўдзельнікі ў трох намінацыях); раённы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” (Бяльковіч Лізавета, Дыплом ІІI ступені); раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху (Бяльковіч Сцяпан, Дыплом II ступені, Татаржын Вікторыя, Дыплом ІІІ ступені); раённая алімпіяда па асновах бяспекі жыццядзейнасці “Школа бяспекі” (Красоўская Кацярына, Дыплом II ступені); раённы конкурс “Захоўваем законы дарог” (Дыпломамі адзначаны работы Машонскай Аляксандры і Седага Кірыла), раённы этап рэспубліканскай выставы “Салют Перамогі – 75” (Дыпломамі адзначаны Ляшковіч Настасся, Кароль Мацвей, Сяды Яўген, Бяльковіч Лізавета), раённы этап рэспубліканскага праекта для падлеткаў “Бяспечны пераход-2020” (Дыплом пераможцы ў Красоўскай Кацярыны).
У 2020/2021 навучальным годзе вялася сур'ёзная работа педкалектыву з высокаматываванымі навучэнцамі.
Былі пададзены 2 заяўкі на раённы фестываль даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Я – даследчык” (Язневіч Марыіта, ІІ клас, настаўнік Навуменка Г.І., і Сакалоўскі Іван, IV клас, настаўнік Мурашка А.В.). Праца педагогаў і вучняў адзначана пасведчаннямі ўдзельнікаў.
У школьным конкурсе работ даследчага характару прынялі ўдзел 11 навучэнцаў V-ІX класаў з 9 работамі. На раённым этапе конкурсу работы адзначаны дыпломам па фізіцы (настаўнік Малашэвіч У.Л.), лістамі падзякі па англійскай мове і біялогіі (настаўнікі Машынскі К.Р., Тупіцына Г.В., Шышла Т.В.), пасведчаннем удзельніка па хіміі (настаўнік Хасяневіч М.І.). Навучэнец VІ класа Сакалоўскі Антон з’яўляецца пераможцам восьмай адкрытай краязнаўчай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Шлях да вытокаў” у секцыі “Welcom to Belarus”(Дыплом ІІ ступені, настаўнікі Машынскі К.Р., Тупіцына Г.В.).
У першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 149 навучэнцаў, у другім шэсць – 5 па пяці вучэбных прадметах.
Падчас другога этапу рэспубліканскай алімпіяды найлепшыя вынікі паказалі навучэнец VIII класа Тупіга Уладзіслаў – 4 месца, навучэнец IX класа Уласень Арсеній – 5 месца, навучэнка X класа Рошчына Аліна па рускай мове – 5 месца.
На працягу навучальнага года вялася падрыхтоўка да раённай дыягнастычнай алімпіяды (12 навучэнцаў па шасці вучэбных прадметах). Удзел у алімпіядзе прынялі 10 чалавек. Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Сакалоўскі Антон, VI клас, па беларускай мове і літаратуры (настаўнік Малашэвіч В.В.), Валько Вячаслаў, VII клас, па матэматыцы (настаўнік Малашэвіч У.Л.), Грыневіч Злата, VIII клас, па біялогіі (настаўнік Шышла Т.В.). На працягу апошніх трох гадоў адсутнічаюць удзельнікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, астраноміі і грамадазнаўстве. Акрамя таго вучні школы прымалі ўдзел у дыстанцыйных і Інтэрнэт-алімпіядах. Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Ульянка Ганна, V клас, па беларускай мове (настаўнік Бяльковіч А.М.) і Сакалоўскі Антон, VI клас, па рускай мове (настаўнік Асаенка М.Т.).
Навучэнцы ўстановы адукацыі прымалі актыўны ўдзел у конкурсах: раённы конкурс тэхнічнай творчасці “Думаем.Творым. Вынаходзім” (дыпломамі ўзнагароджаны Ермаковіч Пётр, Зікрацкі Іван, Седы Кірыл), раённы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” (дыплом у Рошчынай Аліны), раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху, раённая алімпіяда па асновах бяспекі жыццядзейнасці “Школа бяспекі”, раённы конкурс “Захоўваем законы дарог”, раённы этап рэспубліканскага праекта для падлеткаў “Бяспечны пераход-2021”. Навучэнец IX класа Ермаковіч Пётр стаў пераможцам раённага і абласнога этапаў спаборніцтваў па ракетамадэляванні. Клуб “Юных выратавальнікаў-пажарных”, які аб’ядноўвае 15 навучэнцаў V-X класаў працуе ва ўстанове адукацыі па распрацаваным і зацверджаным плане і на працягу шасці год прымае ўдзел у абласным палявым лагеры “Юны выратавальнік” і злёце Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. З 15 па 18 чэрвеня 2021 года вучні годна прайшлі ўсе конкурсныя выпрабаванні і занялі 4 месца з 23 раёнаў Мінскай вобласці (кіраўнік Леберт В.І).
У клас расчыненыя дзверы:
Дошка, крэйда, ліст паперы,
Стол і крэсла, парты ў рад,
Тут вучыцца кожны рад.
П. Прануза
Гістарычныя звесткі
1862 год –год заснавання народнага вучылішча, у якім займалася каля 70 дзяцей.
У пачатку ХХ стагоддзя Даўгінаўскае народнае вучылішча перайменавана ў Даўгінаўскае двухкласнае вучылішча Міністэрства народнай адукацыі, дырэктарам якога быў Антановіч.
Даўгінава знаходзілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 па 1939 год. У гэты час у мястэчку працавала сямікласная пачатковая школа. Першым кіраўніком і арганізатарам яе быў Максіміліян Матрос. Працаваў у школе да 1935 года. Затым кіраўніцтва школай перайшло да Станіслава Зімодры, таленавітага, самаадданага чалавека.
У гэты ж час у школе працавалі цудоўныя настаўнікі: Ганна Андраловіч-Саха, Казімір Гандэла, Вітольд Канафоўскі, Адольф Лінковіч, Уладзіслаў Эймант, Стэфанія Казімірска, Генрых Кавалеўскі, Дарота Самулевіч, Вінцэнт Кунцэвіч, Ганна Трацэўска… Спіс гэты можна доўжыць, кожны настаўнік быў непаўторнай асобай, тым, з каго бралі прыклад вучні.
Да Вялікай Айчыннай вайны ў Даўгінаве пражывала каля трох тысяч яўрэяў, пагэтаму паралельна з асноўнай школай працавала і яўрэйская, у якой з 1898 па 1899 гг. вучыўся вядомы ў будучым беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля.
Пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі навучанне дзяцей не спынялася. Яны наведвалі школу-сямігодку, першым дырэктарам якой быў Лявоненка.
1939-1945 гады – Даўгінаўская сямігадовая школа.
З 1945 года – Даўгінаўская сярэдняя школа.
Будынак школы па вул. Савецкая, у якім вучні займаліся да 1957 года.
У 1957 годзе адбылася рэарганізацыя дзіцячага дома. Школа перасяляецца ў яго будынкі, да якіх дабудоўваюцца прыстройкі.
Будынак старой школы з прыстройкамі праіснаваў да 1993 года. У ім праводзіліся заняткі ВВК (вучэбна-вытворчага камбіната). Пасля заканчэння ВВК вучні атрымлівалі прафесіі шафёра, трактарыста, швачкі.
Сучасны будынак быў пабудаваны ў 1975 годзе.
Школа ў 2022 годзе пасля мадэрнізацыі
1.Сяліцкі Францішак, літаратуразнаўца-славіст, доктар філалагічных навук, прафесар Вроцлаўскага ўніверсітэта.
2.Слабодчыкаў У.І., скульптар, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
4.Гурновіч М.П., кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры сельскагаспадарчых машын БДАТУ.
Адметнаць Даўгінаўскай школы – высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу.
1991 год – першая школа ў Вілейскім раёне па ўкараненні профільнага навучання.
1989, 1990, 1991, 1999, 2002, 2003, 2005, 2006, 2007 гады – лепшая ўстанова адукацыі сельскай мясцовасці па розных накірунках адукацыйнай дзейнасці.
Правядзенне раённых, абласных і рэспубліканскіх семінараў па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу.
Зносіны настаўнікаў з педагогамі-наватарамі (Шаталавым В.Ф., Каракоўскім У.А., Волкавым І.П.), наведванне школ Эстоніі і Масквы.
Удзел у сумесным беларуска-галандскім праекце “Крок за крокам”.
1970-2000 гады – праца Клуба інтэрнацыянальнага сяброўства і на яго аснове адзінага ў Мінскай вобласці Музея міру і сяброўства (кіраўнік Панкевіч С.Б.).
1997 год – творчая справаздача школы на жнівеньскай канферэнцыі педагогаў Вілейскага раёна.
У XXI стагоддзі школа працягвае актыўную адукацыйную дзейнасць. Працягваецца профільнае навучанне на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, паспяхова функцыянуюць групы аграрнай накіраванасці.
А якія цудоўныя настаўнікі працавалі ў Даўгінаўскай школе! З цеплынёй і павагай прыгадваем заслужанага настаўніка БССР А.Ф.Мацкевіч, Выдатніка адукацыі Е.І.Фіялкоўскую, настаўнікаў пачатковых класаў Г.УАскабовіч, І.В.Філіповіч, А.А.Лазар, Ю.І. Ляшковіч, С.У.Балцэвіч; настаўнікаў мамэматыкі Г.Ф.Падгайскую, М.В.Анцугая, Я.І.Лобаня, Г.П.Жаўток; настаўнікаў-філолагаў К.М.Пашкевіч, З.П.Адорскую, Е.І.Мацыганаву, Г.А.Гамолку, У.Р.Анціпенку, Ф.Р.Белавусаву, Р.У.Саковіч, І.М.Сачыўку, Т.А.Ляшковіча, Н.Ц.Валынец, І.С.Сяліцкую; настаўнікаў замежнай мовы В.В. Круглую, С.Б.Панкевіч, Выдатніка народнай адукацыі Тупіцыну Г.В., настаўнікаў біялогіі С.М.Шкілаву, Ч.Б.Палянскую, Я.Ф.Садоўскую, Выдатніка народнай адукацыі Г.Д.Дзямідаву; настаўнікаў геаграфіі А.М.Багамазава, С.І.Ляпунову, настаўнікаў гісторыі Н.В.Кароль, В.С.Жалевіч; настаўнікаў малявання і чарчэння І.Д.Слабодчыкава, Н.І.Лісаву, настаўнікаў фізічнай культуры В.І.Пузатку, С.І.Панкевіча і многіх-многіх іншых…
Педкалектыў 1957 года
Педкалектыў 1980 года
Педкалектыў 1994 года
Педкалектыў 2011 года
Педкалектыў 2021 года
З гістарычных крыніц вядома, што адным з першых кіраўнікоў школы ў Даўгінаве быў Антановіч В.А. Потым школай кіравалі Максіміліян Матрас, Станіслаў Зімодра, Уладзімір Алісіевіч.
У пасляваенны час на чале школы стаялі Аскабовіч М.Ф. , Кудасаў А.С., Бейкін С.Я., Мартынаў І.Н. Затым дырэктарамі школы працавалі Шкляеў , Анціпенка У.Р. , Паплёўкін М.С. , Дзямідаў Д.Я., Падгайскі М.Ф., Тупіцына Г.В., якая была ўзнагароджана медалём “ За працоўныя заслугі”, ганаровым знакам “Выдатнік народнай адукацыі Беларусі”, ганаровымі граматамі, дыпломамі, а таксама з’яўлялася дэлегатам I з’езда настаўнікаў Беларусі. А з 2011 года дырэктарам школы з’яўляецца Навуменка І.Н.
Аскабовіч М.Ф.
Кудасаў А.С.
Бейкін С.Я.
Дзямідаў Д.Я.
Падгайскі М.Ф.
Тупіцына Г.В.
Навуменка І.Н.