Структура, режим работы
01.03.2023Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І.Слабодчыкава"
Установа адукацыі працуе ў рэжыме 6-дзённага рабочага тыдня.
Панядзелак - пятніца: 800 - 1940
Пачатак вучэбных заняткаў - 9 гадзін
Субота: 900 - 2100 – дзень правядзення факультатыўных заняткаў, аб'яднанняў па інтарэсах, арганізацыйна-выхаваўчай работы, спартыўна-масавых мерапрыемстваў з навучэнцамі, кансультацый педагогаў для бацькоў і навучэнцаў.
Нядзеля - выхадны
Рэжым рабочага часу прыёмнай:
панядзелак-пятніца: 800 – 1700
Перапынак на абед: 1300 – 1400
Выхадныя: субота, нядзеля
Сталовая – па асобным графіку харчавання навучэнцаў
СТРУКТУРА АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Ва ўстанове адукацыі працуе 11 класаў:
І ступень навучання – 4,
І І ступень навучання – 5,
І І І ступень навучання – 2.
Усяго 130 вучняў:
у 1 – 4 класах - 40,
у 5 – 9 класах - 77,
у 10 – 11 класах - 13.
Створаны ўмовы для навучання і выхавання вучняў: маецца камп'ютарны клас, краязнаўчы музей "Родныя вытокі", вучэбная майстэрня, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, спартыўная і актавая залы, цэнтр бяспекі, стадыён, інтэграваная бібліятэка. У адукацыйным працэсе задзейнічаны новы камп'ютарны клас 12+1, 2 мультымедыйныя ўстаноўкі, 3 інтэрактыўныя панэлі, персанальныя камп'ютары ў вучэбных кабінетах.
Дзейнасць школы немагчыма ўявіць без удзелу законных прадстаўнікоў вучняў і шырокай грамадскасці. Дзейнічае апякунскі савет. Школа цесна супрацоўнічае з мясцовым Домам культуры, школай мастацтваў, дзіцячым садам, Даўгінаўскім сельскім выканаўчым камітэтам, базавымі гаспадаркамі ААТ “Новая Вілія” і філіялам "Бубны" УП "Мінгаз", каталіцкім і праваслаўным храмамі аг.Даўгінава.
ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ
Уключае 22 чалавекі.
Гэта тыя, хто лічыць сябе навечна выкліканым да вучнёўскай дошкі…
Гісторыя і сучаснасць
Даўгінаўская сярэдняя школа была заснавана ў 1862 годзе ў маляўнічым куточку, некалі вядомым гандлёвым мястэчку Даўгінава, які злучаўся Даўгінаўскім трактам з буйным горадам Вялікага княства Літоўскага – Менскам.
Даўгінаўскі тракт – гэта своеасаблівы беларускі Парнас, з якім звязаны імёны пачынальнікаў беларускай літаратуры Ядвігіна Ш., Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Тамаша Зана, кампазітара Фларыяна Міладоўскага.
Знаёмы гэты мне шлях родны, –
Даўгінаўскі вядомы шлях!
Які нёс годных і нягодных
На векавых сваіх плячах…
Так пісаў Янка Купала ў сваім вершы “Па Даўгінаўскім гасцінцы”. З той сівой мінуўшчыны прайшло шмат гадоў.
З 2008 года Даўгінаўская школа прымала вучняў і педагогаў рэарганізаваных устаноў адукацыі Даўгінаўскага сельсавета:
2008 год–37 вучняў і 6 педагогаў Язненскай школы,
2011 год–21 вучань і 4 педагогі Мільчанскай школы,
2015 год–15 вучняў і 2 педагогі Бубнаўскай школы,
2017 год – 17 вучняў і 2 педагогі Пагосцкай школы.
Мікрараён школы ўключае 11 населеных пунктаў Даўгінаўскага сельсавета, палова вучняў падвозіцца на заняткі 2 школьнымі аўтобусамі.
У цэнтры ўвагі педагогаў – навучанне, выхаванне і развіццё асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго магчымасцямі і здольнасцямі. “Следам за сонцам” – так вучні Даўгінаўскай СШ пад кіраўніцтвам настаўнікаў пазнаюць жыццё і сусвет, і гэта адлюстравана ў эмблеме.
1 сакавіка 2023 года Даўгінаўскай школе прысвоена імя выпускніка 1969 года, Народнага мастака Беларусі, знакамітага скульптара Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава
АСНОЎНАЯ ПРАБЛЕМА
Стварэнне аптымальных умоў для засваення навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіцця пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, сродкамі рэалізацыі гадавога плана.
АДЗІНАЯ МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА
«Павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбных прадметаў, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай дасведчанасці вучняў».
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ
1. Ажыццяўляць адукацыйны працэс з актыўным выкарыстаннем выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў для фарміравання ў навучэнцаў духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазавучэбны час.
- Стварыць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі здольнасцей высокаматываваных навучэнцаў праз павышэнне рэзультатыўнасці іх ўдзелу ў прадметных алімпіядах і конкурсах рознага накірунку.
- Павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў па выкладанні вучэбных прадметаў
на павышаным узроўні ў рамках дзейнасці класаў аграрнай накіраванасці.
- Удасканальваць якасць карэкцыйнай работы з навучэнцамі з АПФР з улікам фарміравання гатоўнасці ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу да рэалізацыі ідэй інклюзіі.
- Фарміраваць гатоўнасць навучэнцаў да свядомага выбару сферы працоўнай дзейнасці, умення суадносіць свае інтарэсы і здольнасці з патрабаваннямі, якія вылучаюцца абранай сферай.
- Ажыццяўляць работу па мадэрнізацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі за кошт прыцягнення розных крыніц фінансавання.