НОУ "КВАНТ"

СОВЕТ НОУ

01.09.2020

Календарь мероприятий научного общества "Квант"

07.09.2020

 

План-каляндар мерапрыемстваў

навуковага таварыства вучняў "Квант"

на 2020 / 2021 навучальны год

 

Месяц

Мерапрыемствы

Мэта

Адказныя

Вынікі працы

верасень

Агульны сход таварыства

Падвядзенне вынікаў работы таварыства за мінулы навучальны год і пастаноўка задач на новы навучальны год

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

Пратакол сходу

Вызначэнне навучэнцаў для заняткаў у навуковым таварыстве. Кансультацыі па выбары тэм даследчых работ навучэнцаў

Выявіць цікавасць навучэнцаў да даследчай дзейнасці

Куратары аддзяленняў, кіраўнік таварыства

Спіс тэм даследчых прац навучэнцаў

Псіхалагічная дыягностыка навучэнцаў

Выявіць схільнасці да даследчай дзейнасці

Псіхалагічная служба

Матэрыялы дыягносты-кі

кастрычнік

Зацвярджэнне тэм даследчых работ навучэнцаў

Абмеркаванне тэматыкі даследчых работ навучэнцаў

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

Планы індывідуальнай работы

Бібліятэчны ўрок

Навучыць працаваць з каталогам, навуковай літаратурай,пісаць навуковыя рэфераты

Супрацоўнік бібліятэкі

Запісы навучэнцаў, уменне працаваць з літаратурай

ліста-пад

Кансультацыйныя заняткі з навучэнцамі  па пытаннях методыкі даследчай дзейнасці

Падаць неабходную інфармацыю навучэнцам

Кіраўнік таварыства

Матэрыялы кіраўніка таварыства

сне-жань

Кансультацыйныя сустрэчы з педагогамі і навучэнцамі па правядзенні даследчых работ

Праінструктаваць навучэнцаў і кіраўнікоў

Кіраўнік таварыства

Памяткі

сту-дзень

Першасныя чытанні і абмеркаванні даследчых работ навучэнцаў на пасяджэннях  сектараў таварыства

Аналіз ходу правядзення даследаванняў

Куратары аддзяленняў

Работы навучэнцаў

люты

Афармленне даследчых работ. Падрыхтоўка да абароны

Аналіз гатоўнасці сектараў да правядзення канферэнцыі

Савет таварыства

Работы навучэнцаў

Заняткі па рыторыцы

Развіваць прамоўніцкія  ўменні дакладчыкаў

Настаўнікі беларускай і рускай мовы

Памяткі

сакавік- краса-вік

Фарміраванне журы школьнага конкурсу работ даследчага характару

Сфарміраваць журы

Намеснік дырэктара па ВР, кіраўнік таварыства

Спіс журы

Правядзенне школьнага конкурсу работ даследчага характару "Думай! Даследуй! Стварай!"

Выявіць лепшыя даследчыя  работы

Члены журы

Бланкі членаў журы

 

Удзел у раённым конкурсе работ даследчага характару

Прадстаўленне лепшых даследчых  работ

Кіраўнік таварыства, кіраўнікі работ

Фотаматэ-рыялы

май

Правядзенне аналізу работы аддзяленнямі таварыства

Аналіз праробленай работы за навучальны год

Кіраўнікі работ, куратары аддзяленняў

Матэрыялы аналізу

чэрвень-ліпень

Удзел членаў таварыства ў  профільным летнім лагеры

Стварэнне ўмоў для правядзення даслед-чай дзейнасці навучэнцаў у час летніх канікул

Кіраўнік таварыства, начальнік лагера

Матэрыялы даследванняў

жнівень

Падвядзенне вынікаў працы за год

Справаздача працы за год

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

Матэрыялы справаздачы

 

свернуть

Совет научного общества "Квант"

01.09.2020

Склад савета навуковага таварыства вучняў  "Квант"

1.Рошчына Аліна (старшыня).

2.Татаржын Вікторыя.

3.Сакалоўскі Антон.

4.Шышла Т.В. (куратар прыродазнаўча-матэматычнага аддзялення).

5.Малашэвіч В.В. (куратар грамадска-гуманітарнага аддзялення).

6.Навуменка Г.І. (куратар аддзялення пачатковай школы).

 

План работы

савета навуковага  таварыства вучняў “Квант”

2020/2021 н. г.

Квартал

Змест

Мэта

Адказныя

Вынік работы

Верасень-лістапад

Арганізацыйныя пытанні работы таварыства

Размеркаванне абавязкаў: старшыня савета, сакратар савета, куратары аддзяленняў

Кіраўнік таварыства

Размеркаваны абавязкі савета таварыства

Абмеркаванне вынікаў дыягностыкі вучняў

Аналіз дыягнастычных матэрыялаў

ПССП, Савет таварыства

Матэрыялы дыягностыкі

Зацвярджэнне тэм даследчых работ навучэнцаў

Абмеркаванне тэма-тыкі даследчых работ навучэнцаў

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

Зацверджаны тэмы даследчых работ

Снежань-люты

Аналіз работы навуковых аддзяленняў

Вывучэнне тэматыкі навуковых работ вучняў

Куратары аддзяленняў, кіраўнік таварыства

Папкі матэрыялаў

Аналіз ходу правядзення даследчых работ вучнямі

Ступень падрыхтоўкі да конкурса работ даследчага характару

Кіраўнік таварыства, Савет таварыства

Папкі матэрыялаў

Падрыхтоўка да школьнага конкурса работ даследчага характару

Выявіць ступень выканання даследчых работ

Кіраўнік таварыства, Савет таварыства

Папкі матэрыялаў

Сакавік-май

Правядзенне школьнага конкурса работ даследчага характару

Справаздача аб рабоце аддзяленняў таварыства за год

Кіраўнік таварыства, Савет таварыства

Справаздача

Удзел у раённым конкурсе работ даследчага характару

Прадстаўленне работ на раённым конкурсе работ даследчага характару

Кіраўнік таварыства, кіраўнікі работ

Справаздача

Аналіз работы за год

Аналіз вынікаў работы за год

Куратары аддзяленняў, кіраўнік таварыства, савет таварыства

Аналіз, план работы на летні перыяд

 

 

 

 

 

свернуть

Список членов научного общества "Квант"

01.09.2020

Кіраўнік навуковага таварыства вучняў "Квант"  - Малашэвіч Уладзімір Лявонцьевіч, настаўнік фізікі і матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Прыродазнаўча-матэматычнае аддзяленне

1

1

Татаржын Максім

5 клас

2

2

Сакалоўскі Антон

6 клас

3

3

Валько Вячаслаў

7 клас

4

4

Жаўток Марыя

7 клас

5

5

Татаржын Вікторыя

7 клас

6

6

Аксючыц Ілья

8 клас

7

7

Батура Ульяна

8 клас

8

8

Бяганскі Уладзіслаў

8 клас

9

9

Цісен Захар

9 клас

10

10

Азаркевіч Раман

9 клас

11

11

Седая Дзіяна

11 клас

12

12

Місун Паліна

11 клас

13

13

Ільіч А. У.

настаўнік інфарматыкі

14

14

Ляшковіч В.Я.

настаўнік матэматыкі

15

15

Малашэвіч У. Л.

настаўнік фізікі і матэматыкі

16

16

Хасяневіч М. І.

настаўнік хіміі і геаграфіі

17

17

Шышла Т. В.

настаўнік біялогіі і геаграфіі

Грамадска-гуманітарнае аддзяленне

18

1

Макарэвіч Валерыя

7 клас

19

2

Машонская Аляксандра

8 клас

20

3

Бяльковіч Лізавета

8 клас

21

4

Зікрацкі Іван

9 клас

22

5

Паўлоўская Сняжана

9 клас

23

6

Ільіч Міраслава

10 клас

24

7

Рошчына Аліна

10 клас

25

8

Бяльковіч А.М.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

26

9

Малашэвіч В. В.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

27

10

Асаенка М. Т.

настаўнік беларускай і

рускай мовы і літаратуры

28

11

Віркоўская А. В.

настаўнік рускай мовы і літаратуры

29

12

Зубель Т.Ф.

настаўнік рускай мовы і літаратуры

30

13

Машынскі К. Р.

настаўнік англійскай і нямецкай мовы

31

14

Тупіцына Г.В.

настаўнік англійскай мовы

32

15

Пташнік Н. П.

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

Аддзяленне пачатковай школы

33

1

Дзядзела Аліна

2 клас

34

2

Язневіч Марыіта

2 клас

35

3

Бушмовіч Сафія

3 клас

36

4

Фядчышына  Валерыя

3 клас

37

5

Сакалоўскі Іван

4 клас

38

6

Гапановіч В.Г.

настаўнік пачатковай школы

39

7

Седая І. К.

настаўнік пачатковай школы

40

8

Навуменка Г. І.

настаўнік пачатковай школы

41

9

Мурашка А. В.

настаўнік пачатковай школы

 

свернуть

Устав научного общества "Квант"

01.09.2020

 

Статут навуковага таварыства вучняў Квант

I.Агульныя палажэнні

  • Навуковае таварыства вучняў дзяржаўнай установы адукацыі "Даўгінаўская сярэдняя школа" (далей па тэксце - таварыства) ствараецца загадам дырэктара з мэтай арганізацыі дадатковай працы з навучэнцамі, высокаматываванымі на вучобу.
  • Таварыства - гэта добраахвотнае, некамерцыйнае, навуковае, непалітычнае фарміраванне творчай моладзі, якая імкнецца ўдасканальваць свае веды ў галіне навукі, набываць уменні і навыкі навукова-даследчай дзейнасці пад кіраўніцтвам педагогаў і іншых спецыялістаў.
  • Таварыства з'яўляецца структурным падраздзяленнем Даўгінаўскай сярэдняй школы без стварэння юрыдычнай асобы.
  • Таварыства можа мець сваю назву, эмблему, дэвіз, навукова-метадычнае друкаванае выданне.
  • У сваёй дзейнасці кіруецца дадзеным Статутам, прынятым ва ўстаноўленым парадку, заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі, распарадчымі і інструктыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
  • Змены і дадаткі ў Статут таварыства ўносяцца ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.                                                                                                                                                                                                                              II.Мэта і задачы таварыства

Мэтай таварыства з'яўляецца фарміраванне і развіццё сярод вучняў Даўгінаўскай сярэдняй школы навыкаў даследчай дзейнасці.

Задачы таварыства:

  • фарміраванне інтарэсаў, схільнасцяў вучняў да навукова-даследчай дзейнасці;
  • фарміраванне сістэмы навуковых поглядаў вучняў;
  • развіццё пазнавальнай актыўнасці, інтэлектуальных і творчых здольнасцяў;
  • стварэнне ўмоў, якія спрыяюць павышэнню ўзроўня адукаванасці вучняў;
  • прапаганда навуковых ведаў сярод вучняў і насельніцтва;
  • развіццё навыкаў публічных выступаў.

 

ІІІ. Прынцыпы, змест і формы працы

  • Асноўнымі прынцыпамі працы таварыства з'яўляюцца:
  • добраахвотнасць удзелу ў працы таварыства;
  • ініцыятыўны ўнёсак у агульную справу;
  • творчы падыход да працы.
  • Змест працы таварыства вызначаецца рашэннем Агульнага сходу ў найболей актуальных напрамках тых ці іншых галін навукі і тэхнікі.
  • Таварыства арганізоўвае сваю дзейнасць у форме:
  • індывідуальнай навукова-даследчай, практычнай працы навучэнцаў пад кіраўніцтвам спецыялістаў на базе Даўгінаўскай сярэдняй школы;
  • калектыўнай працы творчых груп навучэнцаў і творчай моладзі пад кіраўніцтвам спецыялістаў па вызначаных праблемах;
  • выязных навукова-даследчых экспедыцый, профільных лагераў;
  • навукова-практычных канферэнцый, злётаў і конкурсаў работ даследчага характару;
  • іншых формаў дзейнасці, не забароненых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

IV. Членства ў таварыстве, правы і абавязкі членаў

  • Членамі таварыства могуць быць:
  • навучэнцы Даўгінаўскай сярэдняй школы, якія выявілі жаданне працаваць у аб'яднанні і праяўляюць схільнасць і цікавасць да навуковай творчасці;
  • выкладчыкі, іншыя асобы, якія прызнаюць Статут таварыства.
  • Члены таварыства абавязаны:
  • удзельнічаць у працы таварыства, конкурсах работ даследчага характару, самастойна паглыбляць веды ў выбранай галіне навукі;
  • выконваць патрабаванні дадзенага Статуту, выконваць рашэнні сходаў і кіраўнічых органаў;
  • актыўна садзейнічаць рэалізацыі мэт і задач таварыства, прапагандаваць дасягненні айчыннай навукі;
  • адчытвацца за сваю працу ў таварыстве.
  • Члены таварыства маюць права:
  • быць абранымі ў Савет таварыства;
  • прымаць удзел у працы адначасова некалькіх аддзяленняў;
  • уносіць прапановы па любых пытаннях дзейнасці, якая ажыццяўляецца таварыствам;
  • удзельнічаць у працы профільных летніх лагераў і экспедыцый;
  • удзельнічаць у конкурсах работ даследчага характару, злётах;
  • добраахвотна і бесперашкодна выйсці з членаў таварыства, а ў выпадку прымусовага выключэння абскардзіць гэта рашэнне на Агульным сходзе;
  • за актыўную працу і дасягнутыя творчыя поспехі членытаварыства могуць быць прадстаўлены да ўзнагароджання граматамі, пасведчаннямі, пахвальнымі лістамі таварыства, грашовымі прэміямі і стыпендыямі, а таксама заахвочаны пуцёўкамі ў профільныя летнія лагеры, турыстычныя паездкі і г. д.

 

V.Структура і арганізацыя працы

  • Арганізацыйную структуру таварыства складаюць Агульны сход таварыства, Савет таварыства, аддзяленні.
  • Агульны Сход з'яўляецца вышэйшым органам кіравання таварыства. Агульны сход збіраецца адзін раз у год. На Агульным сходзе таварыства рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў і з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі членамі таварыства.
  • У перапынках паміж пасяджэннямі Агульнага сходу таварыства працай кіруе Савет таварыства, які збіраецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у квартал.
  • Членамі Савету таварыства з'яўляюцца:
  • педагогі - куратары аддзяленняў;
  • навучэнцы - сакратары аддзяленняў.
  • Для курыравання працы таварыства з ліку педагогаў школы загадам дырэктара прызначаецца кіраўнік (куратар) таварыства.
  • Кіраўнік (куратар) таварыства аказвае дапамогу ў працы Агульнага сходу навучэнцаў, садзейнічае правядзенню пасяджэнняў Савета таварыства, удзельнічае ў пасяджэннях аддзяленняў.
  • На пасяджэннях аддзяленняў таварыства разглядаюцца тэмы даследчых праектаў, а таксама заслухоўваюцца справаздачы пра выніках працы членаў таварыства.

VI.Матэрыяльная база і фінансаванне

  • Памяшканні для працы таварыства прадстаўляюцца Даўгінаўскай сярэдняй школай, якая, па меры магчымасці, забяспечвае неабходным абсталяваннем, матэрыялам, інвентаром.
  • Праца аддзяленняў, Савета таварыства і Агульнага сходу ўлічваецца ў журнале, дзе ўказваюцца звесткі пра яго членаў, змест, рэжым працы. Журнал запаўняецца кіраўніком таварыства, які адказвае за яго захаванасць. Адначасова вядуцца пратаколы Агульнага сходу, Савета таварыства.
  • Фінансавае забеспячэнне таварыстваажыццяўляецца за кошт:
  • сродкаў мясцовага бюджэту, вылучаных на ўтрыманне адукацыі;
  • пазабюджэтных крыніц фінансавання;
  • паступленняў ад правядзення ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з мэтай таварыства лекцый, майстар-класаў, навучальных семінараў і іншых мерапрыемстваў;
  • спонсарскай дапамогі юрыдычных і фізічных асобаў;
  • паступленняў за выкананне творчай прадукцыі ад арганізацый, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
  • крэдытаў, атрыманых ва ўсталяваным парадку;
  • паступлення ад выдавецкай і інфармацыйнай дзейнасці;
  • прыбыткаў ад іншай дзейнасці і з іншых крыніц, не забароненых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  • Вышэйпералічаныя сродкі паступаюць на разліковы рахунак арганізацыі-заснавальніка. Сродкі могуць выкарыстоўвацца толькі для ўмацавання і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэння якасці выкладання, матэрыяльнага заахвочвання спецыялістаў і членаў таварыства, стымулявання прагрэсіўных формаў навучання і выхавання, выканання статутнай мэты і задач таварыства.
  • Прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якія не супярэчаць дадзенаму Статуту, заканадаўству Рэспублікі Беларусь, павінны выкарыстоўвацца толькі для дасягнення статутных мэт і задач таварыства.

 

VII. Рэарганізацыя і ліквідацыя

  • Рэарганізацыя таварыства ажыццяўляецца па рашэнні Агульнага сходу таварыства, прынятаму не меней 2/3 галасоў яго членаў.
  • Таварыства можа быць ліквідавана:
  • па рашэнні кіраўніцтва арганізацыі-заснавальніка;
  • пры ліквідацыі арганізацыі-заснавальніка;
  • па рашэнні Агульнага сходу таварыства, прынятаму не меней 2/3 галасоў яго членаў;
  • па рашэнні суда на падставе дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
свернуть

Структура научного общества "Квант"

01.09.2020