Реализация проектов

Презентация по итогам педпроекта

Буклет по реализации педпроекта

11.05.2020

Буклет

 

 

 

 

 

 

свернуть

Мини-брошюра для родителей

04.05.2020

Итоги реализации педпроекта

05.05.2020
В мае 2020 года осуществляется рефлексивный этап реализации областного педагогического проекта.
развернуть

 

Перад сучаснай школай стаіць задача падрыхтоўкі адказнага грамадзяніна, здольнага самастойна ацэньваць тое, што адбываецца, і будаваць сваю дзейнасць у адпаведнасці з інтарэсамі навакольных яго людзей на аснове існуючых стагоддзямі традыцый. Рашэнне гэтай задачы звязана з духоўна-маральным развіццём падрастаючага пакалення. Па словах В.А.Сухамлінскага, “Асаблівая сфера педагагічнай дзейнасці – гэта ахова дзяцей, падлеткаў, юнацтва ад адной з самых вялікіх бед – пустэчы душы, бездухоўнасці ... сапраўдны чалавек пачынаецца там, дзе ёсць святыні душы...”.

У сучасным грамадстве маюць месца такія крызісныя з’явы, як дэвальвацыя маральных каштоўнасцяў, зрушэнне прыярытэтаў у бок матэрыяльнага дабрабыту, адсутнасць выразных духоўна-маральных арыенціраў. Таму на сённяшні дзень паўстае  вострая неабходнасць аб’яднання ўсіх суб’ектаў адукацыйнага ўздзеяння ў справе духоўна-маральнага развіцця дзяцей, а таксама ўключэння ў гэты працэс законных прадстаўнікоў вучняў. Названыя прычыны пакладзены ў аснову абласнога педагагічнага праекта пад назвай “Духоўна-маральнае развіццё навучэнцаў шляхам засваення айчынных праваслаўных традыцый у адукацыйным працэсе”, які рэалізуецца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Даўгінаўская сярэдняя школа” Вілейскага раёна Мінскай вобласці на працягу двух апошніх гадоў.

 

Своесаблівасць названай установы адукацыі заключаецца ў тым, што яна абслугоўвае 12 населеных пунктаў Даўгінаўскага сельскага Савета. Прычым на тэрыторыі дадзенага сельсавета ў апошнія 10 гадоў былі зачыненыя чатыры школы: Язненская, Мільчанская, Бубнаўская і Пагосцкая. У выніку ўсе дзеці з названых школ навучаюцца зараз у аграгарадку Даўгінава, падвозяцца ў школу двума школьнымі аўтобусамі і аб’яднаны адным культурна-адукацыйным асяроддзем.

А прадстаўлена названае асяроддзе Даўгінаўскай сярэдняй школай і мясцовым дзіцячым садам, Даўгінаўскім філіялам Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў, Даўгінаўскім і Язненскім дамамі культуры, Даўгінаўскай сельскай інтэграванай бібліятэкай. Але адну з галоўных роляў у духоўным развіцці школьнікаў адыгрывае Свята-Траецкая царква аг.Даўгінава, якая аб’ядноўвае праваслаўных вернікаў усёй акругі. Усе работнікі названых устаноў, а таксама святар айцец Іаан Ліннік разумеюць неабходнасць удасканалення маральнай культуры падрастаючага пакалення, сваімі сродкамі кожны з суб’ектаў ажыццяўляе дзейнасць у гэтым накірунку. Таму асноўнай мэтай рэалізуемага педагагічнага праекта стала стварэнне цэласнай, інтэгратыўна-педагагічнай прасторы для духоўна-маральнага развіцця вучняў  з дапамогай засваення айчынных праваслаўных традыцый  на тэрыторыі Даўгінаўскага сельсавета; разуменне таго, што  адраджэнне духоўнасці і маральнасці магчыма толькі праз ўсведамленне, прыняцце і зацвярджэнне сапраўдных каштоўнасцяў, якія павінны стаць меркай кожнага чалавечага ўчынку.

На працягу 2018/2019 навучальнага года ажыццяўляўся падрыхтоўча-арганізацыйны  этап рэалізацыі праекта, а у бягучым – укараняльны.

Перш-наперш была створана каманда па арганізацыйнай і метадычнай падтрымцы педагагічнага праекта, у склад якой увайшлі члены адміністрацыі школы Навуменка І.Н., Зубель Т.Ф., Садоўская В.Г.,Ляшковіч В.Я., педагог-псіхолаг Бяльковіч А.М., класныя кіраўнікі, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея “Родныя вытокі” Пташнік Н.П., вучні 3-10 класаў са сваімі бацькамі,  а таксама прадстаўнікі культурна-адукацыйнага асяроддзя аграгарадка: супрацоўнікі Даўгінаўскага сельсавета, пратаірэй Іаан Ліннік, кіраўнікі ўстаноў культуры Гойлік А.С. і Язневіч А.В., філіяла дзіцячай школы мастацтваў Малькевіч Г.М., бібліятэкар  сельскай інтэграванай бібліятэкі Лісіца І.П.  У гадавы план работы ўстановы адукацыі былі ўключаны мерапрыемствы па ўкараненні педагагічнага праекта, а пытанні фарміравання маральнай культуры навучэнцаў у рамках школьных метадычных фарміраванняў абмеркаваны ўсімі катэгорыямі педагагічных работнікаў.

А потым пачалася практычная дзейнасць. Метадычнай службай установы адукацыі распрацавана і праведзена пасяджэнне педагагічнага савета “Духоўна-маральнае развіццё вучняў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”. Адным з этапаў падрыхтоўкі да педсавета стаў агульнашкольны бацькоўскі сход “На шляху да духоўнасці” з удзелам усіх суб’ектаў выхавання мікрараёна школы. Паколькі ва ўстанове адукацыі  рэалізуецца выхаваўчы праект, то ён абавязкова павінен праходзіць праз змест вучэбных і факультатыўных заняткаў, праз пазакласную дзейнасць. Лагічна, што традыцыйная ў школе дэкада педмайстэрства “Мае педагагічныя знаходкі” праходзіла пад знакам духоўнасці, падчас якой кожны педагог школы прадэманстраваў прыярытэт выхаваўчага патэнцыялу на сваіх занятках.

  Але галоўная ўвага на этапе ўкаранення праекта, вядома, адведзена вучням і іх законным прадстаўнікам. Да колькіх цікавых, пазнавальных і змястоўных мерапрыемстваў яны былі заахвочаны! Гэта цыкл гутарак аб хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцях, сярод якіх такія, як “Жыццё – гэта шчасце, ствары яго сам!”, “Найсвяцейшая Багародзіца як дзівосны прыклад прыгажосці жаночага характару”, “Адказнасць за жыццё і здароўе як прынцып хрысціянскай маралі”, “Дзесяць запаведзяў – універсальны маральны закон”, “Сям’я – малая Царква” і іншыя. Гэта масавыя агульнашкольныя мерапрыемствы “Пад покрывам маці і Багародзіцы”, “Вялікі Калядны канцэрт”, “Калядныя сустрэчы” ветэранаў педагагічнай працы, “Велікодны кірмаш”,“Святло праваслаўнай кнігі”, “У коле сям’і”, якія сталі своеасаблівай справаздачай работы школьных аб’яднанняў па інтарэсах, гурткоў на базе дамоў культуры, музыкантаў філіяла школы мастацтваў, а таксама на кожным з іх належнае месца занялі выставы праваслаўнай літаратуры і аповяд пра яе змест, які заўсёды захоплівае дзяцей. Гэта наведванне Свята-Траецкай царквы вучнямі рознага ўзросту разам з бацькамі і педагогамі, рэальныя і віртуальныя экскурсіі па праваслаўных святынях Вілейшчыны, Міншчыны і Беларусі наогул, наведванне ўнікальнага цэнтра праваслаўнай культуры на базе Вілейскай гімназіі № 2.

 

Дзякуючы актыўнай дзейнасці ў рамках педпраекта вучні і педагогі Даўгінаўскай СШ змаглі стаць удзельнікамі значных мерапрыемстваў па-за межамі школы і раёна. Прыемным падарункам у 2019 годзе стала запрашэнне на  заключнае мерапрыемства юбілейнага тургенеўскага праекта “Вялікі майстар мовы і стылю”  ў Дом Масквы ў  Мінску. Удзел у міжнародным конкурсе мастацкай творчасці ад Маладзечненскай епархіі, прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі,  з мілагучнай назвай “Прыгажосць Боскага свету”, узнагароджанне пераможцаў якога адбылося ў Гімназіі-каледжы мастацтваў г.Маладзечна, – прыгожае непаўторнае свята. А перамога старшакласніцы Пратасевіч Софіі ў рэгіянальным этапе названага конкурсу дазволіла дэлегацыі школы пабываць у Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы горада Мінска. Усё гэта пакінула самыя прыемныя і незабыўныя ўражанні!

 

Але галоўным вынікам работы над праектам з’яўляецца, вядома, некалькі іншае. У першую чаргу – гэта значны рост узроўню выхаванасці дзяцей, маніторынг якога мэтанакіравана  праводзіўся на працягу двух гадоў, а таксама павелічэнне колькасці ўдзельнікаў педпраекта ў некалькі разоў. Гэта стварэнне цэласнай інтэгратыўна-педагагічнай прасторы, дзе кожны ўдзельнік эфектыўна і паслядоўна   выконвае свой участак работы, метадычныя матэрыялы для педагогаў, памяткі і брашуры для законных прадстаўнікоў вучняў. Гэта мадэль выпускніка нашай школы, галоўнымі складнікамі якой з’яўляюцца міласэрнасць, здольнасць да спагады, талерантнасць, добразычлівасць і сціпласць, гатоўнасць дапамагчы бліжняму, разуменне каштоўнасці жыцця. Чалавечыя якасці, так патрэбныя  у грамадстве, а апошнім часам асабліва.

Уладзімір Салаухін у творы “Каменьчыкі на далоні” кажа: “Дзяцінства як глеба, у якую падае насенне. Яно маленечкае, яго не відаць, але яно ёсць. Потым яно пачынае прарастаць. Біяграфія чалавечай душы, чалавечага сэрца – гэта прарастанне насення, развіццё яго у дужыя, вялікія расліны. Некаторыя становяцца чыстымі і яркімі кветкамі, некаторыя – хлебнымі каласамі, некаторыя – злым чартапалохам”.

Сваю місію ў рамках абласнога педагагічнага праекта “Духоўна-маральнае развіццё навучэнцаў шляхам засваення айчынных праваслаўных традыцый у адукацыйным працэсе” калектыў Даўгінаўскай сярэдняй школы сумесна са сваімі паплечнікамі  бачыць у абуджэнні ў юных душах дабрыні, міласэрнасці, вырошчванні “чыстых і яркіх кветак”, “хлебных каласоў”.

 

 

свернуть

Педагогический проект «Духовно-нравственное развитие учащихся посредством освоения отечественных православных традиций в образовательном процессе»

02.09.2019
Срок реализации проекта: 2018/2019 – 2019/2020 учебный год
развернуть

 

Цель проекта: создание целостного интегративно-педагогического пространства для развития  духовно-нравственных ценностей учащихся посредством освоения отечественных православных традиций  в образовательном процессе.

 

Задачи проекта:

1.Создать необходимые  условия для организации работы по духовно-нравственному и патриотическому воспитанию детей.

2.Приобщать детей к духовно-нравственным ценностям православной культуры.

3.Воспитывать уважение к нравственным нормам морали.

4.Формировать чувство любви к Родине на основе изучения отечественных православных традиций.

5.Ориентировать семью на духовно-нравственное воспитание детей.

 Загрузить Приказ главного управления по образованию.pdf

Загрузить Приказ управления по образованию Вилейского райисполкома.doc

Загрузить Календарный план на 18-19 учебный год.doc

Загрузить КАЛЕНДАРНЫЙ ПЛАН 19-20.doc

Загрузить Перечень педагогических проектов.pdf

Загрузить ОТЧЁТ педпроект.pdf

 

свернуть
17 января, пятница

БОЛЬШОЙ РОЖДЕСТВЕНСКИЙ КОНЦЕРТ

подробнее...