IX педагагічны марафон Мінскай вобласці

09.10.2019
8 кастрычніка ў рамках IX педагагічнага марафону Мінскай вобласці ў Даўгінаўскай сярэдняй школе адбыўся дзень настаўніка-прадметніка ў фармаце сяброўскай сустрэчы калег суседніх рэгіёнаў.

 

   8 кастрычніка ў рамках   IX педагагічнага  марафону  Мінскай вобласці ў Даўгінаўскай сярэдняй школе адбыўся дзень настаўніка-прадметніка ў фармаце сяброўскай сустрэчы калег суседніх рэгіёнаў. Нашу ўстанову адукацыі наведала дэлегацыя педагогаў з Крывіцкага навучальна-педагагічнага комплексу Мядзельскага раёна.

alt

Увазе калег з суседняга рэгіёну была прапанавана экскурсія па вучэбных кабінетах, мультымедыйная прэзентацыя “Узаемадзеянне школы  з сям’ёй у адукацыйным працэсе”, а таксама майстар-клас настаўніка фізікі Малашэвіча У.Л. “Выкарыстанне электроннага журнала, створанага з дапамогай таблічнага працэсару Excel, ва ўзаемадзеянні настаўніка-прадметніка з бацькамі вучняў” з выкарыстаннем інтэрактыўнай панэлі.

alt

З педагогамі папрацавала псіхолаг школы Бяльковіч А.М., прапанаваўшы цікавыя практыкаванні па прафілактыцы прафесійнага выгарання.

alt

 Вучні 7-11 класаў прапанавалі гасцям музычныя падарункі ў сувязі з прафесійным святам.

alt

У сяброўскай гутарцы калегі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння з сям’ёй ў адукацыйным працэсе, а таксама ў праекце “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь”, удзельнікамі якога яны з’яўляюцца.