Дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага ў нашай школе ў чарговы раз адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы, які прайшоў пад дэвізам «Да роднай мовы і культуры крок зрабі». Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

У гэты дзень  усе вучні і настаўнікі  ўспомнілі беларускія словы прывітання і развітання, склалі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, стварылі калаж выказванняў “Майстры слова пра мову”, удзельнічалі ў рухомых перапынках пад вядомыя беларускія мелодыі, а старшакласнікі далучыліся да анлайн-віктарыны “Знаўцы роднай мовы”, сталі ўдзельнікамі гульні “Зямля мая загадкавая”, а таксама 2 этапу алімпіяды БДПУ імя Максіма Танка па беларускай мове і літаратуры.