Последний школьный звонок

25.05.2023
Дзень 25 мая ў Даўгінаўскай сярэдняй школе імя У.І. Слабодчыкава выдаўся надзвычай плённым. У ім было ўсё, што прынесла асалоду і дзецям, і дарослым.

Апошні званок для выпускнікоў, трапяткі школьны вальс і паветраныя шары з марамі юнацтва, урачыстасць па прысваенні школе імені знакамітага выпускніка з яго непасрэдным удзелам, мноства ўсмешак, кветак, прыгожых песень і слоў. Узнёсла, шчыра, цёпла… А наперадзе – шмат планаў, задум і здзяйсненняў!