Следам за сонцам

23.08.2022
У аснове эмблемы Даўгінаўскай сярэдняй школы - імкненне да ведаў, прынцып інклюзіі, дэвіз кожнага настаўніка і вучня, чалавечнасць і патрыятызм. З 1 верасня такая эмблема ўпрыгожыць дзелавы касцюм кожнага вучня і педагога.

У цэнтры ўвагі педагогаў Даўгінаўскай сярэдняй школы навучанне, выхаванне і развіццё чалавека. “Следам за сонцам” – так настаўнікі разам з вучнямі пазнаюць жыццё і сусвет, і гэта адлюстравана ў эмблеме.

Вучань, як парастак, які цягнецца да сонца, да ведаў, да спасціжэння новага.

1862 – год заснавання адукацыі ў Даўгінаве.

У эмблеме адлюстраваны два прынцыпы, закладзеныя ў аснову дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, – інклюзія ў адукацыі і абавязковасць агульнай сярэдняй адукацыі. Установа прадастаўляе роўныя ўмовы для атрымання адукацыі дзецям з рознымі адукацыйнымі і псіхафізічнымі магчымасцямі.

Убачыць, пачуць, зразумець – гэта дэвіз кожнага суб’екта адукацыйнай дзейнасці: навучэнца, настаўніка і законнага прадстаўніка дзіцяці.

Уладзімір Салаухін у творы “Каменьчыкі на далоні” кажа: “Дзяцінства як глеба, у якую падае насенне. Яно маленечкае, яго не відаць, але яно ёсць. Потым яно пачынае прарастаць. Біяграфія чалавечай душы, чалавечага сэрца – гэта прарастанне насення, развіццё яго ў дужыя, вялікія расліны. Некаторыя становяцца чыстымі і яркімі кветкамі, некаторыя – хлебнымі каласамі, некаторыя – злым чартапалохам”.

Сваю місію калектыў Даўгінаўскай сярэдняй школы бачыць у абуджэнні ў юных душах дабрыні, міласэрнасці, вырошчванні “чыстых і яркіх кветак”, “хлебных каласоў”.

Каласы з васількамі на эмблеме – гэта сімвал Беларусі і прыярытэту патрыятычнага накірунку  адукацыйнага працэсу.