Акцыя “Пакормім птушак разам”

03.02.2022

Цяжка птушкам і звяркам
У зіму суровую.
Я кажу сваім сябрам:
— Зробім ім сталовую!

Хутка з пнёў змялі сняжынкі
I кладзём на іх скарынкі;
Сыплем ягады рабіны,
А яшчэ і журавіны,
Шышачкі яловыя —
Сапраўды сталовая!