Незабыўныя імёны Вілейшчыны

29.01.2022
28 студзеня ў ДУ "Вілейскі Палац культуры" адбыўся дабрачынны вечар-канцэрт "Незабыўныя iмёны Вiлейшчыны" , прысвечаны памяці нашага земляка Сяргея Ганчара, які заўчасна сыйшоў з жыцця, але паспеў многае зрабіць для роднага краю.

На вечары прагучалі музычныя, лірычныя і драматычныя творы, урыўкі з літаратурна-музычнай праграмы "С войны листки проходной тетради", у якой некалі ўдзельнічаў Сяргей Ганчар.

У канцэртнай праграме прыняла ўдзел вучаніца 9 класа Бяльковіч Лізавета, лаўрэат трэцяга раённага літаратурна-музычнага фестывалю "Светлае слова". 

  

 

Усе сродкі, якія выручаны з канцэрта, будуць накіраваны на выданне кнігі нашага земляка.