Жывая класіка-2020

29.04.2020
29 красавіка адбыўся відэазапіс выступленняў пераможцаў школьнага этапу рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка" для далейшага ўдзелу.

У 2020 годзе конкурс чытальнікаў "Жывая класіка" праходзіць пад дэвізам "Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці - нацыянальны набытак і гонар". І ўсе творы, абраныя пераможцамі конкурсу і іх кіраўнікамі, адпавядалі названаму дэвізу.

На раённы этап конкурсу накіраваны відэазапісы наступных чытальнікаў:

1 група - Язневіч Марыіта, вучаніца 1 класа, кіраўнік Навуменка Г.І.

2 група - Валько Вячаслаў, вучань 6 класа, кіраўнік Малашэвіч В.В.

3 група - Бяльковіч Лізавета, вучаніца 7 класа, кіраўнік Асаенка М.Т.

4 група - Рошчына Аліна, вучаніца 9 класа, кіраўнік Віркоўская А.В.

Віншуем нашых пераможцаў і іх кіраўнікоў і шчыра жадаем поспехаў у наступным этапе конкурсу "Жывая класіка". Мы верым у ваш талент!