Наши достижения

Достижения учащихся и педагогов за 2019/2020 учебный год

25.08.2020

Работа са здольнымі вучнямі знаходзілася ў цэнтры ўвагі педагогаў школы. Працягвала работу навуковае таварыства вучняў “Квант” (28 вучняў).

  У школьным  конкурсе работ даследчага характару (завочны фармат) прынялі ўдзел 7 вучняў 5-9 класаў і 3 вучні агракласа.

Прыродазнаўча-матэматычная секцыя прадставіла 5 работ, грамадска-гуманітарная секцыя – 2 работы, секцыя пачатковай школы – 2 работы.

Работы членаў таварыства маюць практычную накіраванасць, вызначаюцца актуальнасцю выбраных тэм, спробамі юных даследчыкаў да даследвання, аналізу і абагульнення матэрыялу, вылучаюцца лагічнасцю і паслядоўнасцю выкладання, вялікай колькасцю прапрацаваных крыніц для напісання работ даследчага характару.

На раённы фестываль для малодшых школьнікаў “Я –даследчык” былі пададзены 2 заяўкі. Работы вучняў Сакалоўскага Івана “Вырошчваем крышталь” (кіраўнік Мурашка А.В.) і Татаржына Максіма “Як злавіць воблака” (кіраўнік Седая І.К.)  прайшлі адборачны тур, прынялі ўдзел у раённым фестывалі даследчых работ і былі адзначаны дыпломамі.

Дастаткова ўвагі даследчай рабоце ў мінулым навучальным годзе ўдзялілі педагогі Асаенка М.Т., Ільіч А.У., Малашэвіч У.Л.,          Малашэвіч В.В., Мурашка А.В., Седая І.К., Хасяневіч М.І., Шышла Т.В. У наступным годзе  больш увагі на значнасць вучнёўскіх даследаванняў неабходна звярнуць педагогам Бяльковіч А.М., Віркоўскай А.В., Гапановіч В.Г., Машынскаму К.Р., Навуменка Г.І., Пташнік Н.П., Тупіцынай Г.В.

Штогод вучні ўстановы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел у раённай спартакіядзе. У 2019/2020 навучальным годзе вынік удзелу  –  другое месца ў групе В. Паспяховым з'яўляецца ўдзел школьных спартсменаў не толькі ў раённых, але і ў занальных і абласных спаборніцтвах. Найбольш паспяховыя спартсмены школы, якія праявілі сябе ў розных відах, – гэта Мароз Аляксей, Матусевіч Дзіяна, Надольская Вераніка, Анкуда Арцём, Гайбута Вікторыя, Каросцік Дзмітрый, Грыневіч Злата, Цауна Антон, Стаброўская Ірына, Бяльковіч Сцяпан, Пахомчык Дзіяна і іншыя.

Кожны з педагогаў дадатковай адукацыі стараўся стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцей дзяцей. Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у конкурсах: раённы конкурс тэхнічнай творчасці “Думаем.Творым. Вынаходзім” (Каросцік Дзмітрый і Ермаковіч Пётр, Дыпломы ІІ і ІІІ ступені), конкурс малюнкаў “Говорим здоровью – Да!” (Дыпломам узнагароджана Грыневіч Злата); абласны этап конкурсу “Крылатая пехота” (Дыплом III ступені  Каросцік Дзмітрый), раённы этап (Дыпломы Пратасевіч Сафія і Тарасава Юлія); агляд-конкурс мастацкай творчасці “Для цябе, мая Вілейка, для цябе, мая зямля” (Дыпломамі ўзнагароджаны ўсе ўдзельнікі ў трох намінацыях); раённы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” (Бяльковіч Лізавета, Дыплом ІІI ступені); раённая алімпіяда па правілах  дарожнага руху (Бяльковіч Сцяпан, Дыплом II ступені, Татаржын Вікторыя, Дыплом ІІІ ступені); раённая алімпіяда па асновах бяспекі жыццядзейнасці “Школа бяспекі” (Красоўская Кацярына, Дыплом II ступені); раённы конкурс “Захоўваем законы дарог”  (Дыпломамі адзначаны работы Машонскай Аляксандры і Седага Кірыла), раённы этап рэспубліканскай выставы “Салют Перамогі – 75” (Дыпломамі адзначаны Ляшковіч Настасся, Кароль Мацвей, Сяды Яўген, Бяльковіч Лізавета), раённы этап рэспубліканскага праекта для падлеткаў “Бяспечны пераход-2020” (Дыплом пераможцы ў Красоўскай Кацярыны).

 

свернуть

Экран хода круглогодичной спартакиады государственного учреждения образования «Долгиновская средняя школа» за 2019/2020 учебный год

18.05.2020

Экран хода круглогодичной районной спартакиады государственного учреждения образования «Долгиновская средняя школа» за 2019/2020 учебный год

18.05.2020
10 июня, среда

Крылатая пехота

подробнее...