У лагеры - без мамы

03.01.2020

Што трэба ўлічваць бацькам

Перш чым адправіць дзіця ў лагер, бацькі павінны ўлічваць некалькі асаблівасцяў. Па- першае, ці ёсць у самога дзіцяці жаданне туды ехаць. Па-другое, ці дазваляюць узрост, яго характар, псіхалагічныя якасці на доўгі час заставацца без бацькоў? Аптымальны ўзрост, з якога можна адпраўляць дзіця ў лагер, — восем гадоў. Па-трэцяе, ці дазваляе здароўе малога вытрымаць строгі распарадак жыцця ў арганізаваным дзіцячым калектыве?

Калі на гэтыя пытанні ў вас ёсць станоўчы адказ, можно смела рыхтаваць дзіця да паездкі. 

Падрыхтоўка да ад'езду

Бацькам пажадана сабраць як мага больш інфармацыі і расказаць дзіцяці, дзе знаходзіцца лагер, якія ўмовы, гурткі, секцыі і забавы там ёсць, хто будзе ў яго выхавальнікам, калі можна будзе да яго прыязджаць і іншае. Гэта дапаможа сфарміраваць у малога цікавасць да новых знаёмстваў і заняткаў.

Важна не забыцца абмеркаваць з дзецьмі правілы і нормы паводзінаў у калектыве, пагаварыць аб шкодзе курэння і алкаголю, аб захаванні мер бяспекі ў лагеры, беражлівых адносінах да маёмасці, правілах паводзінаў на вадзе.

Перад паездкай бацькі могуць даведацца пра адрасы дзетак, якія едуць у лагер разам з вашым малым, і пазнаёміць іх загадзя — разам будзе лягчэй адаптавацца ў новым калектыве.

Што ўзяць?

Дзіця павінна прымаць актыўны ўдзел у падборы экіпіроўкі для лагера. Неабходна браць з сабой толькі тыя рэчы, без якіх хлопчыку ці дзяўчынцы немагчыма абысціся на працягу 3—4 тыдняў. Сама сумка павінна  быць з моцным корпусам і ручкамі. Пажадана, каб яна не была грувасткай і змяшчалася ў шафу.

 Асабліва старанна варта збіраць прадметы асабістай гігіены. Абавязкова трэба з сабой узяць:

  • Зубную шчотку і пасту;
  • Туалетнае мыла ў мыльніцы;
  • Мачалку і шампунь, таксама, магчыма, пажыўны і сонцаахоўны крэм;
  • Расчоску ці шчотку дпя валасоў, нажніцы для пазногцяў;
  • Сродкі ад камароў і кляшчоў (рэпеленты).

Варта растлумачыць дзіцяці, што абменьвацца расчоскамі, мачалкай, адзеннем і іншымі асабістымі прадметамі ні ў якім разе нельга па правілах гігіены. Падчас прагулак у лесе праз 1—2 гадзіны дзеці павінны праводзіць рэгулярныя сама- і ўзаемаагляды адзення і скуры на наяўнасць кпяшчоў (на аднатонным светлым адзенні кляшчы больш заўважныя).

Адзенне і абутак павінны ўкпючаць:

     • Спартыўны касцюм і закрыты спартыўны абутак;

  • Купальнік, плаўкі;
  • Сонцаахоўны галаўны ўбор;
  • Адзенне для вечароў адпачынку і дыскатэк;
  • 5—6 пар шкарпэтак;
  • 2—3 змены ніжняй бялізны;
  • Цёплы світар ці кофту;
  • Воданепранікальную вятроўку, пажадана з капюшонам;
  • Зручныя туфлі для паўсядзённай носкі;
  • Пакаёвыя тапачкі, сланцы для басейна.

Дзецям, канешне, непажадана даваць з сабой мабільны тэлефон. Калі ж малое яго з сабой бярэ, то неабходна строга папярэдзіць, каб тэлефанавала яно толькі ў выпадку крайняй неабходнасці. Калі дзіця любіць чытаць, маляваць, мае нейкае іншае хобі, то няхай возьме з сабой кнігу, алоўкі і іншыя прадметы для любімых заняткаў.

Знаёмячыся з выхавальнікам, бацькі павінны папярэдзіць яго пра асаблівасці характару дзіцяці, паведаміць, ці ўмее яно плаваць, якую ежу не есць і іншае. Лепш гэта нават запісаць на лісток і аддаць у рукі.

Што бацькам забаронена прывозіць у лагер

У загарадных аздараўленчых лагерах звычайна шасціразовае харчаванне. Гэта сняданак, другі сняданак, абед, падвячорак, вячэра і другая вячэра. У лагер забаронена прывозіць чыпсы, газіраваныя напоі, асабліва тыя, што ўтрымліваюць фарбавальнікі. Не варта везці ягады, малочныя прадукты (тварожныя сыркі, марожанае, сыр), мясныя прадукты (каўбасы, сасіскі, мясныя паштэты), пірожныя. Фрукты трэба прывозіць толькі памытымі.

Капі дзеці паехалі ў лагер упершыню, бацькам не варта спяшацца з візітам: дзіцяці неабходна 2—3 дні адаптацыі ў лагеры, і прыезд у гэты час можа толькі абвастрыць у яго жаданне вярнуцца дадому.

Калі малое адчувае сябе ў лагеры няўтульна, пастаянна настойвае на вяртанні дадому, капрызіць і плача, выхавальнікі павінны паведаміць пра гэта бацькам і вырашыць пытанне яго далейшага знаходжання ў лагеры.