Музей "Родные истоки"

Школа! В каждом сердце навсегда...

02.04.2021

У Даўгінаўскай сярэдняй школе знаходзіцца краязнаўчы музей “Родныя вытокі”, яго кіраўнік – Пташнік Наталля Пятроўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. А вучні школы – галоўныя супрацоўнікі гэтага музея. Яны і даследчыкі, і экскурсаводы, і проста ахоўнікі школьных скарбаў.

Музей мае некалькі экспазіцый: “Рэчы хатняй гаспадаркі”, “Ткацтва” і “Бабулін куфэрак”. Усе гэтыя экспазіцыі адкрытыя, яны не схаваны пад замкамі, і кожны вучань школы можа падыйсці ў любы час, пацікавіцца экспанатамі, паназіраць за рэчамі нашых продкаў.

         А яшчэ адной асаблівасцю школьнага музея з’яўляецца тое, што экскурсіі праводзяцца не толькі на беларускай, але і на англійскай мове.

         Даўгінаўская школа – незвычайная. За апошнія 12 гадоў яна не толькі значна абнавілася і стала больш сучаснай, але і аб’яднала пад сваім дахам усе школы Даўгінаўскага сельсавета.

Таму педагогі і вучні школы, разам з выпускнікамі, даўно марылі стварыць у школьным музеі спецыяльную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі школы. І вось зараз яна з’явілася як рэзультат пошукавай дзейнасці дзяцей і дарослых.

Перад вамі  новая экспазіцыя музея пад назвай “Школа! У кожным сэрцы назаўжды…” , дзе прадстаўлена гісторыя Даўгінаўскай школы і ўсіх далучаных школ: Язненскай, Мільчанскай, Бубнаўскай, Пагосцкай.

Запрашаем у наш музей! Нашы экскурсаводы раскажуць аб усім падрабязна.

 

 

свернуть